Міні-музей “Сялянская хатка”
Музей створаны ў сакавіку 2019 года, як вынік работы па гадавой педагагічнай задачы “Працягваць работу педагагічнага калектыва па фарміраванню патрыятычных пачуццяў ў выхаванцаў сродкамі азнаямлення з гісторыяй і культурай малой Радзімы “.
Профіль музея: этнаграфічны.
Мэта:
-фарміраванне ў дашкольнікаў патрыятычных пачуццяў, знаёмства з народнай культурай мінулага, фарміраванне ўяўленняў аб гісторыі і традыцыях беларускага народа.
Задачы:
- стварыць прадметна-развіваючае асяроддзе ў дашкольнай установе, якая садзейнічае далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да народнай культуры;
-узбагаціць моўны запас ў дашкольнікаў, педагогаў,бацькоў;
- павысіць узровень ведаў выхавальнікаў аб сістэме музейнай педагогікі;
- пазнаёміць дзяцей з элементамі матэрыяльнай культуры, якая ўключае ў сябе знаёмства з жыллём, прадметамі побыту, прыладамі працы, адзеннем, нацыянальнымі стравамі;
- пазнаёміць дзяцей з народнымі звычаямі, абрадамі, святамі, народнай творчасцю, мастацтвам;
- прыцягнуць бацькоў да актыўнага ўзаемадзеяння па далучэнню дзяцей да народнай культуры, да стварэння музея, пашырыць уяўленні бацькоў пра гісторыю і традыцыі беларускага народа.
Музей знаходзіцца на другім паверсе дзіцячага сада, каля музычнай залы. Ён заўседы адчынены для дзяцей і іх бацькоў, выхавальнікаў.
Аднак ёсць і пэўны графік работы нашага музея, калі можна не толькі разгледзіць розныя рэчы , але і дазнацца пра іх шмат цікавага і карыснага.
Тры разы на тыдзень дзеці адной з груп наведваюць музей, каб пазнаць нешта новае.
Таксама ў музеі раз у тыдзень праходзіць занятак групы па інтарэсах “Бульбашык”.
Экспанатаў у музеі больш за 90, аднак іх колькасць пастаянна павялічваецца дзякуючы бацькам выхаванцаў і працавітасці супрацоўнікаў сада.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="409" src="https://www.youtube.com/embed/Gl1sPVDo1QA" width="727"></iframe>